Чакаем Цябе, наш Ісус

1 куплет:  
Чакаем Цябе, наш Ісус,
І молім: прыйдзі Ты да нас.
Мы любім сваю Беларусь,
І хочам, каб Ты яе спас.

Припев:
Прыйдзі ў яе Ты двары,
У вёскі прыйдзі, у гарады,
Жыві ў яе сэрцы, Ісус,
Чакае Цябе Беларусь!


2 куплет:
Засмучана моцна яна,
Нялёгкі дастаўся ёй лёс.
І колькі ўжо слёз праліла,
Суцеш яе, любы Хрыстос!

3 куплет:
У грахах яе гіне народ,
Няпраўда, як цемень, лягла.
Здымі ж, Ісус, гэты гнёт,
І вызваль ад лютага зла.

4 куплет:
Як добра з Табою, Ісус,
Як хораша там, дзе Ты ёсьць,
Няхай Табе ўся Беларусь
Аддасьць сваё сэрца і лёс!

Оцените статью
HONTARAU
Добавить комментарий